
Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2024 год.
Вольга Гапеева. Пад асобнымі коўдрамі: вершы. — Лондан: Skaryna Press
Валер Гапееў. Вольнеры. Бясконцы дзень: раман (частка другая). — Варшава: Янушкевіч
Зміцер Дзядзенка. Гульні Цырцэі: раман. — Беласток: Kamunikat
Віктар Жыбуль. Аранжавы: вершы. — Берлін: hochroth Minsk
Ігар Кулікоў. Бяс край: верша. — Берлін: hochroth Minsk
Наталля Кучмель. Залатое: вершы. — Вільня: Пфляўмбаўм
Анхела Эспіноса Руіс. Астралябія божых таямніц: вершы. — Беласток: Kamunikat
Сяржук Сыс. DOM: вершы. — Лондан: Skaryna Press
Андрэй Хадановіч. Дзікае паляваньне Караля Стаха. Вершы да оперы. — Кракаў. Gutenberg
Аляксандр Чарнуха. Гвалт: зборнік апавяданняў. — Варшава: Янушкевіч
«Гліняны Вялес» – найстарэйшая беларуская незалежная літаратурная прэмія, была заснавана ў 1993 годзе Таварыствам вольных літаратараў. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.
Сярод мінулых лаўрэатаў прэміі — Валянцін Акудовіч, Міхал Андрасюк, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Пятро Васючэнка, Наста Кудасава, Алег Мінкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў, Віктар Сазонаў, Юры Станкевіч і інш.
Упершыню ў шорт-ліст прэміі не трапіла ніводная кніга, выдадзеная ў Беларусі. Кнігі, якія вылучаны на прэмію, выходзілі ў Лондане, Берліне, Вільні, Варшаве, Беластоку, Кракаве. З дзесяці вылучаных кніг – тры прозы і сем паэзіі.