Беларускі розных краін праводзяць імпрэзы з нагоды Дня салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы. Расклад

Ілюстрацыйнае фота

З нагоды 8 сакавіка, Дня салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы, беларускі розных краін ладзяць шэраг тэматычных імпрэзаў для жанчын. Публікуем іх расклад.

Варшава

  • 8 сакавіка, 12:00. Жаночы хор Spievy ладзіць імпрэзу з насычанай насычанай праграмай, у межах якой будуць майстар-клясы ад мастачак калектыву, кірмаш з вырабамі таленавітых жанчын, музычная праграма, а таксама адкрытае кола Spievy, «дзе праз архаічную жаночую сьпеўную практыку можна будзе дакрануцца да супольнай глыбіні і зазірнуць унутр сябе». Падрабязнасьці
  • 8 сакавіка, 14:00–16:00. ФэмКвіз з пытаньнямі пра жаночую гісторыю і асабліва пра беларускіх жанчын. Дабрачынная імпрэза ў падтрымку ахвяраў гвалту. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая! Падрабязнасьці
  • 8 сакавіка, 14:00–19:00. Лекцыі «8 сакавіка супраць стэрэатыпаў». «Абмяркоўваем, чаму жанчын да гэтага часу спрабуюць абмяжоўваць у палітыцы, тэхналёгіях, бізнэсе і нават сяброўстве — і разбураем гэтыя міты разам», — гаворыцца ў анонсе. Імпрэза ў падтрымку «Палітвязынкі» — арганізацыі, якая дапамагае палітзьняволеным жанчынам у Беларусі. Сярод сьпікерак — гештальт-тэрапэўтка Эліна Хіляль, асьветніца на тэму гендэрнай роўнасьці і пісьменьніца Марына Ментусава, мастачка і рэжысэрка Вікторыя Прывалава, віцэ-прэзыдэнтка Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой Марына Гірын, журналісткі Кацярына Раецкая і Анастасія Карасёва. Падрабязнасьці

Вільня

  • 9 сакавіка, 20:00–22:00. Сьвяточны Фэм-стэндап. 20% ад грошай, атрыманых ад продажу квіткоў, арганізатары абяцаюць перавесьці ананімнай ініцыятыве, якая дапамагае з псыхалягічнымі кансультацыямі беларусам і беларускам у эміграцыі. Падрабязнасьці

Бэрлін

  • 8 сакавіка, 17:00–22:00. Фэм-фэстываль «Ружа Мімоза», на якім будуць «адзначаць дасягненьні і барацьбу фэмінісцкай і квір-супольнасьці». Наведнікаў чакае адкрытая дыскусія -«НЯВольная жанчына» (падчас яе абмяркуюць важныя тэмы правоў жанчын у краінах Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі, актывізму, абароны правоў палітвязьняў і самавызначэньня ў кантэксьце квір- і фэм ідэнтычнасьці), пэрформансы і «Стэндап Бэрлін». Падрабязнасьці.

Анлайн па ўсім сьвеце

  • 7 сакавіка, 19:00 СЕТ. Онлайн-трансьляцыя з уручэньня жаночай прэміі імя Эн Кляйн, якую ў 2025 годзе атрымалі беларускія фэміністкі і праваабаронцы Дар’я Афанасьева, Ірына Альхоўка і Юлія Міцкевіч. Усе яны зазналі на радзіме перасьлед і вымушаныя працягваць дзейнасьць на карысьць гендэрнай роўнасьці і дэмакратыі на выгнаньні ў Эўропе. Падрабязнасьці
  • 8 сакавіка, 12 СЕТ. Прэзэнтацыя агляду парушэньняў правоў жанчын у месцах няволі. Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сытуацыю са становішчам жанчын у месцах зьняволеньня і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі. Падрабязнасьці

Паводле svaboda.org