«Kołowrotek» у Сацах і Трасцянцы: беларуская мова і белыя галубы

У нядзелю, 27 ліпеня, фестываль «Kołowrotek» працягнуўся ў вёсцы Сацы — месцы, дзе жывыя рамёствы і ткацкія ўзоры сустракаюцца з мясцовымі гукамі і водарам зёлак.

У Сацах удзельнікаў чакала насычаная праграма: выстава тканін, кулінарны прыпынак з бабчынымі стравамі, спевы і аповеды.

Кажа мясцовая жыхарка Ганна Іванюк:

– Хочу паказаць гэтыя тканыя рэчы. Гэта не я ткала, гэта мая мама ткала. Я нарадзілася і жыла тут. Мы тут так гаворым – па-своему.

Удзельнік гурта Kapela Batareja, што граў ва ўсіх магчымых кутках фестывалю — на вуліцах і палетках, Матэвуш Тымура адзначыў:

– Гэта проста рэалізацыя такой ідэі, якая паўстала даўно. Такія спатканні для нас важныя, каб паказваць сваё жыццё ў найсвятлейшым вобразе.

У межах фестывалю ў Трасцянцы, акрамя выступу гурта Souvenir на сустрэчы з Віктарам Стахвюком, адбылася ўрачыстая імпрэза — удзельнікі разам з айцом Марэкам Васілеўскім з царквы святога Міхаіла Арханёла ў Трасцянцы выпусцілі ў неба белых галубоў. Фестываль «Kołowrotek» працягнецца 15–17 жніўня ў Пухлах і Трасцянцы.

racyja.com