Kapela Batareja вяртае душу вёсцы

На фестывалі «Kołowrotek» у вёсцы Трасцянка пад Беластокам сапраўднай сенсацыяй стаў вулічны выступ гурта Kapela Batareja.

Музыкі хадзілі ад хаты да хаты, заклікаючы людзей да танцаў проста на вуліцы — як у даўнія часы, калі музыка была часткай вясковага жыцця. Ініцыятарам гэтай жывой, шчырай падзеі стаў актор, лялькар, рэжысёр і музыка, заснавальнік і кіраўнік Капэлі і Фундацыі «Тэатр Лятарня» Матэуш Тымура, які марыць выступіць у Беларусі:

– Мы іграем розную музыку. Сягаем і да народнага рэпертуару і да рэпертуару памежжа. «Беларуская полька» – ад Алеся Лася, «Полечка сувальская» і інш. Моцна нас цягне на усход ад Віслы.

Галоўны інструмент Матэуша — перадваенны гармонік, а галоўны накірунак — вяскова-гарадскія танцавальныя імпрэзы, што яднаюць людзей і адраджаюць жывую традыцыю. У складзе гурта таксама спяваюць і граюць Юліта Харытанюк, Збышак Рушылавіч і Магда Даброўска.

racyja.com