Як паведамляюць праваабаронцы, нядаўна Плюшчава перавялі ў наваполацкую калонію № 1.
Палітвязня затрымалі 12 красавіка 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 25 сутак, а пасля арышту перазатрымалі па крымінальнай справе. 4 жніўня Плюшчава прызналі вінаватым па арт. 188 КК (Паклёп) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзілі яму 2 гады зняволення. Таксама суддзя прызначыла палітвязню штраф у памеры 6 400 рублёў і прыняла рашэнне аб канфіскацыі яго асабістага аўтамабіля.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада яго асудзілі ўжо па новай крымінальнай справе.
Гэтым разам музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. З улікам папярэдняга прысуда яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і 300 базавых велічыняў штрафу.