Беларусы Беласточчыны: чаму пра іх амаль не ведаюць у Беларусі?

Размова была запісаная напярэдадні хакерскай атакі на сайт Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Ужо пасля запісу стала вядома, што праца сайта была парушаная.

Чаму ў Польшчы жывуць аўтахтонныя беларусы? Чаму частка людзей на Беласточчыне гаворыць па-беларуску, але не заўсёды называе сябе беларусамі? І як захаваць мову, культуру і тоеснасць, калі Беларусь ужо шмат дзе асацыюецца не з культурай, а з рэжымам Лукашэнкі і русіфікацыяй?

У студыі Беларускай службы Польскага радыё – Яраслаў Іванюк, кіраўнік фонду Kamunikat.org. Гаворым пра беларусаў Беласточчыны, «простую мову», школы з беларускай мовай, культурную разнастайнасць Падляшша, беларускія кнігі ў эміграцыі і пра тое, чаму Kamunikat.org стаў не проста інтэрнэт-бібліятэкай, а адным з галоўных архіваў беларускай памяці.

Гэта размова пра людзей, якія не «з’ехалі» з Беларусі, бо жылі на сваёй зямлі спакон вякоў. І пра культуру, якую даводзіцца захоўваць нават тады, калі па ёй б’юць з розных бакоў.

youtube.com/@polskieradiopobialorusku