Алесь Казак: разумець, куды і з якой мэтай далей рухацца — наша ідэя сёння

Алесь Казак / Еўрарадыё

Пра тое, чаму сёння ў беларусаў наўрад ці атрымаецца адседзецца на гістарычнай узбочыне, ці гатовы беларусы выбраць бок, у які далей рушыць, «Еўрарадыё» разважае разам з палітолагам, экспертам па нацыянальнай бяспецы Алесем Казаком.

Якое б “надвор’е” не было навокал у нейкі гістарычны перыяд, нацыя і дзяржава мусяць мець моцны “якар” у выглядзе сваёй нацыянальнай ідэі. Бо калі ў вас не будзе таго, што ўтрымае ваш карабель у гэтым турбулентным свеце, вас чакае катастрофа. Найхутчэй, для кожнага гістарычнага перыяду ў нацыі павінна быць іншая, адпаведная часу, нацыянальная ідэя, але быць яна павінна абавязкова, перакананы Алесь Казак.

euroradio.fm