Андрэй Казакевіч пра новы ўзровень даверу да беларусаў ва Украіне

Андрэй Казакевіч

Дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч падчас медыйнага брыфінгу 5 кастрычніка прэзентаваў вынікі даследавання пра стаўленне да грамадзян Беларусі ў краінах рэгіёну.

Даследчык параўнаў паказнікі ў розных суседніх дзяржавах і адзначыў, што найбольш пазітыўна да беларусаў ставяцца ў Латвіі і Польшчы, дзе атрымалі такія вынікі: 49,8% пазітыўна, 17,6% негатыўна, 32,6% вагаліся з адказам.

Кажа Андрэй Казакевіч:

– У 2026 годзе зафіксавана значнае павелічэнне тых людзей, якія адказалі, што яны ставяцца да беларусаў альбо пазітыўна, альбо пераважна пазітыўна. А зараз Украіна ўжо нагадвае структуру стасункаў, якую мы маем у Польшчы ці ў Латвіі. За кошт таго, што сустрэчы адбыліся паміж дэмакратычнымі сіламі і ўкраінскімі ўладамі.

Каментуючы вынікі даследавання і будучыню двухбаковых дачыненняў, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда падкрэсліў, што адных толькі эмоцый для трывалага саюзу ўжо недастаткова. На яго думку, пазітыўная дынаміка патрабуе сістэмнай і прагматычнай працы з абодвух бакоў:

– Асноўны ўзровень не змяніўся, але даследаванні паказваюць, што выраслі тыя параметры, якія звязаныя з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і з беларускімі добраахвотнікі. Адносіны з афіцыйным Менскам, відавочна, замарожаны. З дэмакратычнымі сіламі могуць адбывацца пэўныя кансультацыі.

Напрыканцы брыфінгу ўдзельнікі сустрэчы падкрэслілі важнасць захавання пастаяннага экспертнага і палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Украінай для ўмацавання рэгіянальнай бяспекі і ўзаемнага даверу.

racyja.com