«Ён у надзейным месцы». Што здарылася з помнікам Ларысе Геніюш

Ужо некалькі дзён чытачы задаюцца пытаннем, што ўсё ж здарылася з бюстам Ларысе Геніюш. Дваццаць гадоў помнік стаяў на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы, а на мінулым тыдні нечакана знік. Дзе ён зараз, невядома. Аднак, як патлумачылі блогу «Людзі» ў Гродзенскай дыяцэзіі, «помнік знаходзіцца ў надзейным месцы».

У Гродзенскай епархіі расказалі, што на гэты момант бюст Ларысе Геніюш дэмантаваны. А таксама адзначылі: «Сам помнік знаходзіцца ў надзейным месцы».

— Паколькі Гарадзенская дыяцэзія дачынення да дэмантажу не мае, адпаведна, у нас няма інфармацыі, калі ён вернецца на сваё месца і ці вернецца, — патлумачылі ў дыяцэзіі. — Вырашэнне гэтых пытанняў ад епархіі не залежыць.

Па дадзеных выдання «Народная воля», бюст знаходзіцца на захоўванні ў самой зэльвінскай царкве. Датэлефанавацца ў саму царкву не ўдалося.

budzma.org