Адна з мэтаў з’езда – аб’яднанне беларускіх прыхільнікаў хрысціянска-дэмакратычнага руху, выбары кіраўніцтва і наладжванне стасункаў з еўрапейскімі партнёрскімі партыямі.

На З’ездзе БХД у Беластоку было зарэгістравана больш за 130 чалавек. Прыехалі госці з Вільні, Варшавы, а таксама з іншых гарадоў і краін. Прысутнічаў прадстаўнік з Бельгіі. Таксама былі прадстаўнікі ад розных партый і арганізацый.
Сімвалічна, што з’езд праводзіўся ў дзень, калі роўна 100 гадоў таму – 24 кастрычніка 1926 года ў Вільні на святкаванні 10-гадовага юбілею газеты «Крыніца» было прынята рашэнне аб пераўтварэнні Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці ў паўнавартасную палітычную партыю — Беларускую хрысціянскую дэмакратыю.


Планаваўся ўдзел каля 150 дэлегатаў і гасцей форуму з усёй Еўропы.




Прайшло стварэнне працоўных органаў з’езду.



На самым пачатку з’езду была прачытана малітва “Ойча наш” і праспяваны гімн “Магутны Божа”.

З вітальным словам выступіў Павел Латушка.

Выступіў Анджэй Галіцкі – дэпутат Еўрапарламенту віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі.


Выступіла Габрыэле Баўман, кіраўніца прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра па Беларусі.

Прадстаўнік Офісу Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Выступіў Дзяніс Кучынскі, дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай.

Прагучаў відэазварот Лаўрэнаса Кашчунаса ад літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў

Відэазварот чэшскіх хрысціянскіх дэмакратаў

Выступіў дэпутат чэшскага парламенту Хаята Окамура

Выступіў Ён Стэйнар К’ёлесдал, прадстаўнік хрысціянскіх дэмакратаў Нарвегіі

Рафал Дзенцялоўскі, нацыянальны дарадца еўрадэпутаткі Малгажаты Гасеўскай, старшыні Дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю, зачытаў зварот ад яе.

Выступіў праваслаўны святар Георгі Рой

Выступае каталіцкі святар Вячаслаў Барок

Выступіў сябра Рады БНР, старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа.


Сузаснавальнік АГП Анатоль Лябедзька

Выступае лідар Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.

Выступае Яўген Вільскі, прадстаўнік партыі Народная Грамада.

Выконваючы абавязкі старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч.

Выступае грамадскі лідар, былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

Прайшло патаемнае галасаванне па выбарах старшыні БХД. У бюлетэнях толькі адно прозвішча – Паўла Севярынца. Быў вылучаны на пасаду старшыні таксама Георгі Дзмітрук, але ён узяў самаадвод.

Усяго зарэгістравана 96 дэлегатаў з’езду, менавіта яны маюць права голасу. Астатнія прысутныя – гэта госці і журналісты.
Адбылося патаемнае галасаванне па выбарах старшыні БХД. Вынікі галасавання – за 94, супраць – 2. Зала вітала абранне Паўла Севярынца старшынём партыі гучнымі воплескамі і воклічам “Віншуем!”.
Павел Севярынец выступіў з праграмнай прамовай.

Паўлам Севярынцам прапанаваныя наступныя намеснікі старшыні: Сяргей Верамеенка, Георгі Дзмітрук, Таісія Кабанчук, Валер Мацкевіч, Анатоль Міхнавец.
