Як ужо паведамлялася, з 1 чэрвеня гэтага году больш за 30 краін скасуюць пагадненне з Беларуссю па страхаванні ў фармаце “Зялёная карта”. Гэтая міжнародная страхоўка аўтаўладальнікаў дзейнічае ў 47 краінах. Страхоўка ідзе на пакрыццё шкоды, нанесенай у ДТЗ падчас знаходжання ў краінах пагаднення. Беларусь была ў пагадненні 20 гадоў – з 2003 года.
Спачатку Украіна выйшла з пагаднення па гэтых страхоўках з Беларуссю і Расіяй, а ў мінулым годзе яшчэ каля 30 еўрапейскіх краін заявілі, што на іх тэрыторыі спыняецца дзеянне гэтай страхоўкі для беларускіх і расійскіх аўтаўладальнікаў. Але з адтэрміноўкай на год – “Зялёная карта” для Беларусі перастае дзейнічаць з 1 чэрвеня 2023 года.
Зараз пры перасячэнні мяжы трэба будзе заключаць страхавыя дамовы на тэрыторыі той краіны, куды ўязджае грамадзянін Беларусі.
Цяпер беларус, які едзе на легкавым аўтамабілі, афармляе на радзіме “Зялёную карту” за 50 еўра на месяц. На 15 дзён кошт – 30 еўра.
Аднак аказваецца, што, напрыклад, у Польшчы, страхоўку будзе купіць яшчэ танней. Як распавяла супрацоўніца адной польскай страхавой кампаніі, страхоўка на месяц будзе каштаваць 163 злотых (крыху больш за 35 еўра). І гэтая страхоўка, набытая ў Польшчы, будзе сапраўдная на ўсёй тэрыторыі Еўрасаюза.