«Біблія Францішка Скарыны». Выдавецтва «Тэхналогія» прэзентавала ўнікальнае выданне

Пра выданне «Бібліі Францыска Скарыны», дзе «500-гадовая кніга ўпершыню паўстае перад чытачом пад адной вокладкай», напісана на старонцы выдавецтва ў Інстаграм.

«У дзень друку выдавецтва «Тэхналонія» прэзентуе унікальнае выданне — «Біблію Францыска Скарыны». <…> Укладальнік Алесь Бразгуноў падрыхтаваў тэксты ў сучаснай графічнай адаптацыі, узнавіў прадмовы і пасляслоўі асветніка.

Гэтае шыкоўнае выданне будзе цудоўныя падарункам для гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх аматараў кніг!

У кнізе пададзены поўныя тэксты кніг Бібліі, выдадзеных Францішкам Скарынам у 1517–1525 гг. у Празе і Вільні ў перакладзе на старабеларускую мову з нумарацыяй біблейных вершаў, з паказаннем памылак друку, з пазначэннем асноўных разыходжанняў з царкоўнаславянскім і лацінскім перакладамі.

У дадатках змешчаны выяўленыя ў «Малой падарожнай кніжцы» (1522) і «Апостале» (1525) фрагменты з іншых кніг Бібліі, выданне якіх Ф. Скарынам не пацверджана», — напісана на старонцы выдавецтва.

Кошт выдання — 280 беларускіх рублёў.

budzma.org