Наста Кудасава: “У беларускіх школах не гадуюць беларусаў”

Наста Кудасава

1 верасня ў Беларусі распачаўся навучальны год.

З гэтай нагоды ў эфіры «Радыё Рацыя» пабывала паэтка Наста Кудасава.

З ёй мы паразмаўлялі пра ідэалагізацыю і мілітарызацыю беларускай школы, а таксама пра адрозненні паміж беларускай і польскай сістэмамі адукацыі.

РР: Твае дзеці хадзілі ў беларускую школу, а цяпер ходзяць у польскую. Самае першае адрозненне для цябе ў гэтых двух сістэмах адукацыі?

– Адрозненняў шмат. Калі казаць пра нейкія пазітыўныя рэчы, якія адразу адзначылі дзеці – яны былі прыемна здзіўленыя, што няма школьнай формы. Усе гады гэта было для іх стрэсам, яны былі запалоханыя фактам, што ўвесь час трэба насіць пэўную вопратку пэўнага колеру. Праз гэта ў школе іх маглі адругаць, калі ты напрыклад прыйшоў у школу ў штанах непатрэбнага колеру. Калі тут высветлілася, што можна апранаць улюблёнае адзенне – гэта было для дзяцей шчасце. Акрамя гэтага дзеці ўсцешаныя тым, што можна пісаць у любых сшытках любымі колерамі. Я не ведаю як ва ўсіх школах у Беларусі, але ў нас былі дазволеныя толькі зялёныя сшыткі – класічныя савецкія. А тут нарэшце змаглі купіць сабе любое адзенне, быць прыгожымі, пісаць у прыгожых сшытках. На мой погляд для дзяцей гэта вельмі важна, гэта натхняе іх вучыцца. Яны не баяцца вучыцца, яны могуць быць сабой – яны ўсміхаюцца. Яны не сумуюць па беларускіх школах, мабыць толькі па сябрах, якія там засталіся.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

racyja.com