Ціханоўская ляціць на Сусветны эканамічны форум у Давос

Кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 15—18 студзеня возьме ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя). 

Пра гэта паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка. Паводле яго слоў, удзел палітыка ў гэтым форуме дае магчымасць “абмеркаваць дэмакратычную будучыню Беларусі і пагутарыць з сусветнымі лідарамі па актуальных міжнародных пытаннях”.

Ціханоўская выступіць на панэлях “Абараняючы адзіны фронт Еўропы”, “Куды ідзе свабода выказвання меркаванняў?”, возьме ўдзел у мерапрыемствах з удзелам кіраўніцтва ААН, СГА, АЭСР, лідараў Нідэрландаў, Латвіі, Тымора-Лешці (Усходняга Тымора) ды інш.

Запланаваныя двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку са спікерам парламента Філіпін, прадстаўнікамі міжнароднага бізнэсу і тэхналагічных кампаній.

racyja.com