Праблемы з лагістыкай? Не, не чулі! Як працуе крама беларускіх сувеніраў у Батумі
Андрэя Мялешку ў Гародні ведалі не толькі як журналіста і філатэліста. Ад канца 1990-х гадоў у яго была крама па продажы беларускай сімволікі. У вымушанай эміграцыі (праўда, сам ён пазбягае слова «эміграцыя», а кажа, што ў Батумі ён у «працяглай камандзіроўцы») Андрэй не кінуў сваю справу. Але яна значна змянілася.
Праблемы з лагістыкай? Не, не чулі! Як працуе крама беларускіх сувеніраў у Батумі чытаць далей