«Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
У мінскай галерэі DK (Герцэна, 2а) адкрылася выстава Untitled у памяць пра мастака Захара Кудзіна, якому споўнілася б 37 гадоў. Чатыры гады таму ён трагічна загінуў — і сёлета пад куратарствам яго маці Наталлі адкрылася экспазіцыя, дзе можна ўбачыць творы самага маладога беларускага мастака, чыя праца знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея.
«Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна чытаць далей