Рэжым дыктатара робіць спробы націснуць на кіраўніка „Беларускага дому ў Варшаве” Алеся Зарэмбюка праз бацькоў. Супрацоўнікі Мастоўскага РАУС двойчы прыходзілі да яго бацькоў з ператрусамі.
Паказвалі паперы пра тое, што на яго заведзеныя крымінальныя справы, але даць копіі ці сфатаграфаваць не дазволілі, гаворыць Алесь Зарэмбюк:
– Наша праграма дапамогі „Беларускага дому”, яны зараз спрабуюць ліквідаваць усіх і ўсё. У краіне яна пасадзілі тысячы нашых сяброў, паплечнікаў. Іх вельмі непакоіць арганізаваная сіла беларускай дыяспары, беларускіх арганізацый за мяжой, якія нягледзячы ні на што працягваюць дапамагаць беларусам і падтрымліваць увагу да беларускай тэмы сярод прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.
Паводле Алеся Зарэмбюка, такая дзейнасць міліцыі супраць яго – гэта ацэнка работы „Беларускага дому”.