21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Калі верыць афіцыйным даным, у нашай краіне беларускую мову лічаць роднай крыху больш за 60% насельніцтва. Прычым дома па-беларуску размаўляе менш за траціну нашых суайчыннікаў. Пра тое, як заахвоціць беларусаў размаўляць на сваёй мове, «Радыё Ўнэт» абмяркоўвае з суарганізатаркай курсаў «Мова Нанова з Варшавы» Алесяй Каролік.
Сцісла ў размове:
- Мы ўнікальная нацыя ў моўным пытанні. Асноўная сфера ўплыву на людзей—медыя. І мы бачым, што большасць таго, што транслюецца сёння ў Беларусі па-руску. Таму мы вымушаны жыць у рускамоўным дыскурсе
- Вельмі шмат версій беларускай мовы: тарашкевіца і наркамаўка, лацінка і кірыліца, была нават арабская версія беларускай мовы. Ёсць з чаго выбіраць. Я размаўляю на мове, дзе ёсць тарашкевіца, наркамаўка і трасянка.
- Вельмі мала адукацыйных устаноў на беларускай мовы. Але нам на дапамогу прыйлі сучасныя тэхналогіі, онлайн можа вучыць мову, глядзець фільмы, чытаць.
- Цяперашняя ўлада не заахвочвае нас вырошчваць попыт на беларускую мову. Але мы самі сусім вырашыць, якая мова для нас галоўная
- Вывучэнне мовы за мяжой: зараз шмат арганізацый, якія займаюцца навучаннем беларускай мовы. Беларусам патрэбны час у замежжы, каб зразумець сваю ідэнтычнасць. І людзі пачынаюць размаўляць усё больш і больш.
- Часта замежнікі пытаюцца: вы — беларусы, навошта там руская мова, калі ў вас ёсць беларуская мова. Сапраўды, навошта?
- Згодная з меркаваннем “Не можаш гаварыць па-беларуску, лупі на трасянцы”. Не трэба баяцца памылак.
- “Мова Нанова з Варшавы”: класічны праект патрабуе шмат рэсурсаў, у нас іх няма, таму мы робім стаўку на невялічкія праекты. Зараз запусцілі размоўны клуб “ Мова без бар’ераў”. Запланавана 8 сустрэч, ужо адбылося дзве.
Цалкам размову можна слухаць у плэеры ніжэй: