Святлана Ціханоўская сустрэлася з дыяспарай Манрэаля, арганізаванай Згуртаваннем беларусаў Канады

Падчас працоўнага візіту ў Канаду беларуская лідарка сустрэлася з дыяспарай Манрэаля. Да сустрэчы, арганізаванай Згуртаваннем беларусаў Канады, далучылася больш за 60 чалавек.

Падчас размовы абмеркавалі: 📎 дзейнасць дыяспары, у тым ліку – праграмы падтрымкі палітвязынак;

 📎 планы дзеянняў на «бязвыбары2025» Лукашэнкі;

 📎 рашэнні праблемаў легалізацыі і пратэрмінаваных пашпартоў;

 📎 падтрымку ініцыятывы «Эстафета салідарнасці» з палітвязнямі;

 📎 праграмы па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці;

 📎 каардынацыю працы беларускіх дыяспараў;

 📎 адносіны Беларусі з Украінай.

Святлана Ціханоўская: «Сустрэча з вамі напоўніла мяне пазітыўнымі эмоцыямі і цеплынёй. Беларусы замежжа – гэта наш моцны тыл, нашая надзея і прыклад таго, як можна захоўваць адзінства і любоў да радзімы нават на адлегласці. Кожная вашая ініцыятыва, кожны крок салідарнасці – гэта падтрымка для тых, хто сёння за кратамі, і для ўсіх, хто марыць пра свабодную Беларусь. Я шчыра ўдзячная вам за гэтую сустрэчу, за вашую працу і за тое, што Беларусь застаецца ў вашых сэрцах».  

tsikhanouskaya.org