З 1 студзеня 2023 года грамадзяне Беларусі, якія маюць дазвол на часовае пражыванне ў Польшчы па гуманітарных прычынах (у адпаведнасці з артыкулам 186 пунктам 1 падпунктам 9 закона аб іншаземцах), могуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка.
«Польскі праязны дакумент выдаецца тэрмінам на 1 год і замяняе сабой у паездках за мяжу ваш пашпарт у выпадках, калі дакумент страчаны, пашкоджаны або непрыдатны для выкарыстання, а атрымаць новы пашпарт вы не можаце з-за рызыкі падвергнуцца рэпрэсіям у выпадку вяртання на радзіму», — паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.
Падаць заяву на выдачу польскага праязнога дакумента для замежніка можна ў ваяводства па месцы жыхарства.
На 30 лістапада 2022 года ў Польшчы пражывалі 68.684 грамадзяніна Беларусі з адпаведнымі дазвольнымі дакументамі.