
Пра тое, чаму лукашэнкаўскі рэжым так варожа ставіцца да беларускай культуры і гісторыі, як змяняе чалавека знаёмства з беларускай спадчынай і чаму галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца свабода выбару, „Еўрарадыё“ паразважала з гусляром, удзельнікам гурта“Стары Ольса” Алесем Чумаковым.
Нам увесь час нешта навязваюць. І найчасцей гэта не наша, не беларускае, а аднекуль прынесенае, чужынскае. Але галоўнае ў гэтай сітуацыі — адсутнасць свабоды выбару. Адсутнасць роўных правоў у гэтага прынесенага і ў нашага, беларускага. Знаёміцца з іншымі культурамі і здабыткамі трэба. Але калі будзе сапраўдная свабода выбару, беларусы абавязкова звернуцца да свайго. І мы яшчэ заспяваем разам на вуліцах сваіх гарадоў і вёсак свае, беларускія песні, перакананы Алесь Чумакоў.
