Уладзіслаў Наважылаў: наша адзінства — у нашай разнастайнасці, і гэта наша ідэя

Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў / Еўрарадыё

Рок-музыка, франтмен гурта Gods Tower, андэграўндны пісьменнік Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў падзяліўся з «Еўрарадыё» развагамі пра тое, чаму мы павінны падтрымліваць разнастайнасць у межах адной дзяржавы і ці гатовыя беларусы захаваць сваю адметнасць у эміграцыі.

У Беларусі, як і ў шмат якіх іншых краінах, існуюць унутраныя адрозненні паміж жыхарамі розных рэгіёнаў. У нас адрозніваюцца, хай сабе часам і нязначна, народныя традыцыі і абрады, мова і паводзіны. Але мы не павінны імкнуцца усіх навучыць адзінай беларускай мове ці зрабіць аднолькавымі народныя абрады. Нам трэба ганарыцца нашай разнастайнасцю і падтрымліваць яе. Бо менавіта ў ёй, у нашай “рэгіянальнасці” — наша “дзяржаўнае” адзінства, перакананы Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў.

euroradio.fm