
Літва застаецца адным з галоўных напрамкаў для працоўных беларусаў – цяпер у эканоміцы краіны задзейнічана 46 600 грамадзян Беларусі. Гэтыя дадзеныя прыводзіць Служба занятасці Літвы.
Беларусы з’яўляюцца найбуйнейшай групай замежных работнікаў у краіне, апярэдзіўшы нават украінцаў, якіх крыху менш – больш за 46 тысяч чалавек. З 2022 года колькасць працоўных беларусаў узрасла амаль у чатыры разы – на 33 600 чалавек. Найбольш папулярныя сферы занятасці:
Транспарт і лагістыка – 33 тысячы чалавек
Будоўля – 5600 тысячы
ІТ і камунікацыі – 3,5 тысячы
Колькасць высокакваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі вырасла ў 6 разоў. Самая папулярная прафесія сярод беларусаў у Літве не змянілася – кіроўца грузавіка. З 2022 года іх колькасць вырасла з 9600 да 32 800 чалавек.