Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Фота: bieganieuskrzydla.pl

Арганізацыя Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязняў.

“Далучайцеся да кампаніі #BiegamDobrze і паўдзельнічайце 30 сакавіка ў адным з забегаў, якія ладзіць Maraton Warszawski. Вам неабавязкова быць прафесійным бегуном — вы можаце прабегчы або прайсці па маршруце! Зарэгіструйцеся на сайце biegamdobrze.pl, абярыце каманду Amnesty International і далучайцеся да падтрымкі беларускіх палітвязняў!” – гаворыцца ў абвестцы.

Рэгістрацыя на забегі працягваецца да 16 сакавіка.

racyja.com