
З пачатку 2025 году памежнікі папярэдзілі спробы 72 іншаземцаў нелегальна трапіць на літоўскую тэрыторыю, а за ўвесь 2024 год — 1002 асобаў.
У Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведамілі, што за апошні дзень разгарнулі на мяжы зь Беларусьсю 48 іншаземных грамадзян, якія спрабавалі незаконна трапіць на літоўскую тэрыторыю.
Як адзначаецца на афіцыйным сайце Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, з пачатку 2025 году памежнікі папярэдзілі спробы 72 іншаземцаў незаконна трапіць на літоўскую тэрыторыю, а за ўвесь 2024 год — 1002 асобаў.
«З пачатку выкліканага Беларусьсю міграцыйнага крызісу літоўскія памежнікі не пусьцілі ў краіну 23 тысячы 34 незаконных мігрантаў», — паведамілі ў ведамстве.