Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі

Падчас візіту ў Польшчу для ўдзелу ў Варшаўскім форуме па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі.

Беларуская лідарка выказала словы салідарнасці з грузінскім народам і падтрымкі ўсім, хто бачыць Грузію свабоднай, незалежнай і еўрапейскай дзяржавай.

У размове Святлана Ціханоўская адзначыла ролю грамадзянскай супольнасці і палітычных лідараў як Саламэ Зурабішвілі, якая падтрымала грузінскае грамадства ў такі складаны час. Пратэсты ў Грузіі працягваюцца ўжо больш за 300 дзён, і іх удзельнікі падвяргаюцца рэгулярнаму пераследу з боку ўладаў.

Падчас сустрэчы абмеркавалі:

  • праблемы беларусаў у Грузіі;
  • узаемадзеянне на міжнароднай арэне;
  • беларускі досвед пабудовы альтэрнатыўных дэмакратычных інстытутаў.

tsikhanouskaya.org