У межах супольнага праекту Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў і фонду Kamunikat.org “Кнігі бяз літар” з’явілася новая аўдыякніга – аўтабіяграфічны раман Андрэя Федарэнкі “Мяжа”. Чытае твор Кацярына Ваданосава. Аўтар музыкі Аляксандр Ясінскі.

Адкрытасць і непасрэднасць – адзін з прыёмаў, якім зацягвае ў раман аўтар. Разважанні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесці на паперу. Яшчэ да з’яўлення раману асобнай кнігай, толькі пасля публікацыі ў літаратурных часопісах, крытыкі называлі твор сапраўднай з’явай у беларускай літаратуры.

Слухаць можна на большасці лічбавых пляцовак, напрыклад, на Spotify ці YouTube.

bellit.info