«Самы цымус» – новая кніга Алеся Белага, якая выйдзе ў выдавецтве Gutenberg. У кнізе сабраны 15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў габрэйскай і беларускай кухні.
«На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных — сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат.
І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі: селяніна, пана, местачковага рамесніка і гандляра. Як такое магчыма?», – распавядаюць выдаўцы ў сацсетках.
Мастацкае афармленне кнігі зрабіў ілюстратар Юрый Таўбкін. Перадзамова даступная праз сайт выдавецтва. Сама кніга выйдзе у свет 25 красавіка.