5 студзеня пачнецца адкрыты суд над Алесем Бяляцкім

5 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска прызначаная дата суда па справе супраць праваабаронцы, Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Разам з Алесем будуць судзіць Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, а таксама, у парадку спецвытворчасці, Змітра Салаўёва. Працэс адкрыты. Паведамляюць праваабаронцы.

Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе арганізаванай групай» (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 2 арт. 342 КК), яны утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцам пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

Дзе: Дом правасуддзя, вуліца Сямашкі, 33, нумар залі 1071
Калі: чацвер, 5 студзеня, 11:00

Адрас для лістоў салідарнасці: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч.