Маўклівая акцыя памяці Лізы прайшла ў Беластоку

Каля 30 чалавек прыйшлі ўвечары 6 сакавіка на цэнтральную плошчу Беластока, Рынак Касцюшкі, каб правесці маўклівую акцыю памяці беларускі Лізы, якая была згвалтавана ў ноч на 25 лютага ў цэнтры Варшавы, а пазней памерла ў шпіталі. 

фота: радыё Ўнэт

Людзі стаялі асобнымі купкамі і ціха размаўлялі паміж сабой паблізу помніка Юзэфу Пілсудскаму. Пра тое, што праходзіць акцыя, можна было здагадацца толькі па паліцэйскіх, якіх стаялі непадалёк, а таксама па некалькіх знічах, запаленых ля падножжа помніка на фоне невялікай таблічкі са словамі “Хопіць гвалціць”.

Мы супраць гвалту ў любым яго праяўленні, – заявіла «Радыё Ўнэт» адна з арганізатарак акцыі спадарыня Валерыя. – Амаль кожная дзяўчына сутыкалася з такім гвалтам, таму мы вырашылі так як ў Варшаве правесці такую гадзіну цішыні ў памяць аб Лізе і ў гонар усіх дзяўчат, якія моцныя і засталіся з гэтым жыць, таму што гэта вельмі цяжка. Гэта я ведаю па сабе. Для мяне асабіста гэта такая хваравітая тэма, таму я вырашыла, што ў Беластоку мы павінны таксама сабрацца”.

фота: радыё Ўнэт

Нельга быць у баку, калі адбываюцца такія рэчы, – кажа другі арганізатар акцыі, прадстаўнік украінскай дыяспары Антон. – Людзі павінны глядзець на тое, што вакол адбываецца. І гэта тычыцца не толькі людзей, але і дзяржаў. Дзяржава таксама павінна глядзець на тое, што адбываецца вакол, і не дапускаць гвалту. Павінна быць максімальная салідарнасць паміж людзьмі, рознымі сацыяльнымі кругамі, дзяржавамі і народнасцямі”.

Свае адносіны да жудаснай падзеі, якая адбылася з 25-гадовай беларускай у Варшаве выказалі і іншыя удзельнікі акцыі.

Проста такога быць не павінна ні ў якой краіне. Няважна, што Ліза была беларускай, нават. Гэта не столькі кранае. Кранае тое, што адбылося. Не павінна быць ніякага гвалту, таму што на месцы дзяўчыны гэтай могуць аказацца і дзеці, могуць аказацца і іншыя жанчыны, мужчыны таксама могуць аказацца, бо існуе і мужчынскі гвалт, гэта не таямніца”.

Загінула дзяўчына, маладая дзяўчына, якая магла б жыць. Мне вельмі шкада, што яе жыццё так раптоўна абарвалося. Па-другое, канешне, гэта такое пытанне, што ніхто з нас зараз не можа быць у бяспецы, таму што такое магло здарыцца з кожным чалавекам, з кожнай дзяўчына, з кожнай жанчынай. Таму трэба прыцягнуць увагу грамадства, супольнасці, каб разумець, што мы знаходзімся ў небяспецы, такое можа здарыцца з кожным”.

radiounet.fm