Выйшаў у сьвет 30-ты нумар часопіса “Культура. Нацыя”

Гэты выпуск юбілейны – часопісу споўнілася 10 гадоў. Ён быў заснаваны ў сьнежні 2012 года.

У гэтым нумары вы знойдзеце шмат цікавых і разнастайных матэрыялаў ад 20 аўтараў, размешчаных на 444 старонках, уключаючы матэрыялы канферэнцыі “Беларуская нацыя вачыма дыяспары і суайчыннікаў”. Канферэнцыя была прымеркавана да 55-годдзя Беларускага інстытута навукі і мастацтва і 10-годдзя заснаваньня часопіса “Культура. Нацыя”, і была арганізавана гэтымі інстытуцыямі.

Запрашаем вас да чытаньня і просім распаўсюдзіць гэты нумар сярод сваіх родных і знаёмых.