Беларускі свабодны тэатр намінавалі на найвышэйшую тэатральную ўзнагароду Вялікабрытаніі

Ілюстрацыйная выява. Анонс спектакля Беларускага Свабоднага тэатра «Дзікае паляванне караля Стаха» ў лонданскім тэатры Барбікан

Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» прынесла Беларускаму свабоднаму тэатру намінацыю на Olivier Awards 2024 — найвышэйшую прэмію брытанскага тэатру. Тэатр вылучалі на прэстыжную ўзнагароду ў катэгорыі «Выбітныя дасягненні ў оперным мастацтве», паведамляе The Guardian.

Канкурэнцыю Беларускаму Свабоднаму тэатру ў намінацыі складаюць: Антонія Папана — музычны кіраўнік Royal Opera House ды Марына Абрамавіч за яе канцэпцыю спектакля «7 смерцяў Марыі Калас».

Цырымонія ўзнагароджання Olivier Awards 2024 пройдзе ў Каралеўскім Альбэрт-Холе 14 красавіка.

Нагадаем, 15 верасня мінулага года на сцэне лонданскага тэатра «Барбікан» адбылася сусветная прэм’ера спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха», які быў пастаўлены Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой паводле рамана Уладзіміра Караткевіча. Музыку да яго напісала кампазітарка Вольга Падгайская, лібрэта стварылі Мікалай Халезін і Андрэй Хадановіч, дырыжор — Віталь Алексяёнак, харэографка — Марыя Сазонава. Галоўныя ролі ў пастаноўцы выконвалі беларускія артысты Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна.

У чэрвені 2023 года заснавальнікі беларускага «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін і Наталля Каляда былі ўдастоены звання членаў Ордэна Брытанскай імперыі за заслугі перад тэатрам у гонар дня нараджэння караля.

budzma.org