Выйшла ўнікальная кніга — «Беларускі Дзіцячы Сьпеўнік»

Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабрынах вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гг. у розных кутках Беларусі.

У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі, акрамя таго укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.

Сёння — амаль сто гадоў пасля першага выдання — зборнік атрымаў другое жыццё.

Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па беларуску, лацінкай і па ангельску. 

Акрамя нот, ёсць і аўдыё дадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.

Кніга выйшла вялікім накладам, яе можна замовіць поштай з дастаўкай па ўсім свеце, а таксама набыць у кніжных крамах у Вільні, Варшаве і Мінску.

У бліжэйшым часе плануюцца прэзентацыі «Дзіцячага сьпеўніка» у розных гарадах.

7 красавіка ўсіх дзяцей і дарослых запрашаюць на прэзентацыю спеўніка ў Познані.

budzma.org