У Варшаве пачынае працаваць школа валачобнікаў

У Варшаве пачынаюцца курсы па спевах валачобных песень. Запрашаюцца выключна мужчыны, узрост і ўзровень падрыхтоўкі не маюць значэння.

Заняткі будуць праходзіць па панядзелках цягам 6 тыдняў.

Фіналам стане супольнае святкаванне, правядзенне Валачобнага абраду і святочны выступ.

Сустрэчы праводзіць вядомы папулярызатар фальклору, спявак і музыка Сяржук Доўгушаў. 

Што чакае на занятках:

— знаёмства з унікальным беларускім абрадам, традыцыямі

— спеўныя трэнінгі і навучэнне асновам мужчынскага традыцыйнага гучання, валоданне прыродным гукам і дыханнем

— супольныя спевы валачобных песень з розных рэгіёнаў Беларусі

Для ўдзелу трэба запоўніць форму.

budzma.org