Кніжная справа — дзіўная рэч. Ці то праца. Ці то лёс. Адным — лёгкае чытво. Іншым — эмацыйны прытулак і псіхалагічнае прыстанішча. А яшчэ ёсць асалода чытання і здольнасць пра гэта казаць. Наста Карнацкая ведае, як гэта ўсё спалучыць.
Наста Карнацкая — новаспечаная эмігрантка, нязменная кампаньёнка выдаўца Андрэя Янушкевіча, вялікая аматарка чытання і падкастаў — завітала да нас, каб расказаць пра свой раман з літаратурай, каму патрэбныя яе падкасты “Белліт” і “Кніжная шафа” і ці падштурхоўвае праца ў кнігарні да напісання ўласных кніг.