Музыку гурта Dzieciuki патрэбная дапамога

Музыкі гурта Dzieciuki ў сацыяльных сетках паведамілі, што басіст Андрэй «Пітон» Пятко трапіў у бяду: у выніку няшчаснага выпадку ў Андрэя зламаныя абедзьве нагі.

У Фэйсбуку музыкі просяць дапамагчы аплаціць рахункі са шпіталю і рэабілітацыю: «Мы ніколі не хавалі, што працуем на звычайных працах, ды не валодаем мільёнамі. Таму вымушаны звярнуцца да вас. Вы можаце дапамагчы фінансава па нумару blik ніжэй, ці проста распаўсюдзіць гэты допіс. Усе лішкі пойдуць на дабрачыннасць,» — паведамляецца ў пасце.

budzma.org