У Вільні адкрыюць помнік Кастусю Каліноўскаму і іншым паўстанцам

Літоўскія каталікі, пры польскай падтрымцы, прымеркавалі адкрыццё помніка паўстанцам 1863-1864 гг. на тэрыторыі францішканскага кляштару да дня 160-й гадавіны пакарання смерцю нашага неўміручага героя Кастуся Каліноўскага.

2 студзеня 1863 года пачалося студзеньскае паўстанне, больш вядомае нам як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Яно хутка пашырылася і на тэрыторыю Беларусі і стала штуршком для беларускага нацыянальнага адраджэння.

22 сакавіка ў Вільні адбудзецца адкрыццё помніка «Ушанаванне Памяці Студзеньскага Паўстання ў Вільні». Урачыстае асвячэнне помніка адбудзецца па адрасе: вул. Францішканская 1А (уваход з боку вул. Троцкай)

У праграме:

11:00 — асвячэнне помніка

11:15 — Святая Імша

12:00 — пачастунак, вогнішчы, паўстанцкія спевы.

Праект «Ушанаванне Памяці Студзеньскага Паўстання ў Вільні» быў дафінансаваны фундацыяй «Polska Fundacja Narodowa».

budzma.org