Сёння — 160 гадавіна пакарання смерцю беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Помнік, што паўстаў насупраць уваходу ў Францішканскі касцёл, нагадвае пра прысягу паўстанцаў перад Богам і Радзімай, што адбылася тут перад пачаткам Студзенскага паўстання.

Помнік паўстаў з ініцыятывы літоўскіх і польскіх каталікоў.
Ва ўрачыстай імшы з нагоды адкрыцця ўзялі ўдзел і беларускія святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой.


На адкрыцці было шмат польскіх харцэраў, актывістаў польскага саюза на Літве, літоўскіх моладзевых каталіцкіх арганізацый, вайскоўцаў, былі і літоўскія палітыкі. Прыйшла калона вайскоўцаў НАТА.


Беларуская суполка была прадстаўлена невялікай колькасцю актывістаў, але дзе-нідзе можна было ўбачыць і нашыя нацыянальныя сцягі.

