Беларускаму спартоваму клубу «Волат» патрэбна дапамога.
Спартовы клуб «Волат» актыўна працаваў у Мінску ў 2012–2021 гадах. За гады дзейнасці «Волат» падрыхтаваў больш за 50 пераможцаў чэмпіянатаў, першынстваў і кубкаў Беларусі ў розных відах спорту — каратэ, панкратыён, ушу, ручны бой, паўэрліфтынг, гонкі з перашкодамі, кросфіт. Падрыхтаваныя чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы па каратэ, гонках з перашкодамі (OCR). Выхаванцамі клубу было шмат годных беларусаў, якія зрабілі свой унёсак у развіццё краіны.
У 2022 годзе «Волат» вымушаны быў спыніць працу ў Беларусі, а летась аднавіўся ў Польшчы.
Цяпер заняткі клубу ладзяцца ў адной зале ў Макотаве (раён Варшавы).
На дадзены момант клубу патрэбна дапамога.
Як дапамагчы клубу «Волат»?
Усе жадаючыя могуць стаць удзельнікам магістрату і зрабіць свой унёсак на карысць клубу дзеля яго далейшага развіцця і функцыянавання.
Умовы магістрату
Перыяд дзейнасці: 9 месяцаў (21 сакавіка 2024 — 21 снежня 2024).
Зрабіцца ўдзельнікам магістрату можна, падпісаўшыся на ахвяраванне на карысць клубу паводле аднаго з двух тарыфаў падтрымання.
Сума спісання: 50 злотых (≈ € 12), 100 злотых (≈ € 23) або 200 злотых (≈ € 46) на выбар удзельніка.
Рэгулярнасць спісання: штомесяц.
Спосаб ахвяравання: плацежная сістэма zrzutka.pl.
Падрабязней па спасылцы.