У Тайваньскай біенале друку будзе ўдзельнічаць твор беларускай мастачкі

Лінагравюра пад назвай «Друкарская 21» з серыі «Сведкі часу» едзе ў Нацыянальны тайванскі музей выяўленчага мастацтва, дзе будзе прадстаўлена на міжнароднай Тайваньскай біенале друку. Пра гэта паведаміла мастачка Марыя Кошалева на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Марыя Кошалева. «Друкарская 21» з серыі «Сведкі часу». Фота: сацсеткі

Пераможцу біенале вызначыць журы.

Марыя Кошалева нарадзілася ў Мінску, скончыла Акадэмію выяўленчага мастацтва ў Гданьску. У 2021-м атрымала першае месца ў праекце «Графіка года», які праходзіў у мінскім Палацы мастацтва, у намінацыі «Друкаваная графіка». Мастачка працуе ў тэхніцы каляровай лінагравюры і ў серыі вокнаў збірае блізкія яе сэрцу месцы — нібы калекцыянер. Акно з’яўляецца для мастачкі сведкам часу і падзей. Менавіта таму яна пазначае акно на вуліцы Сурганава каардынатамі старой лакацыі — Друкарская 8.

budzma.org