У Бельскім белліцэі адбыўся фінал ХХХ Алімпіяды па беларускай мове

Цэнтральны этап алімпіяды па беларускай мове. lozbjn.edu.pl

21 сакавіка ў Бельскім белліцэі адбыўся фінал ХХХ Алімпіяды па беларускай мове. У выніку ранейшых акруговых элімінацый прыняло ў ім удзел 17 вучняў з Бельска, Гайнаўкі і Беластока. 

Алімпіяда па беларускай мове паглыбляе веды па літаратуры і граматыцы беларускай мовы, але прыносіць таксама іншыя карысці. Фіналісты звольнены з матуральнага экзамену па беларускай мове, атрымоўваючы максімальную колькасць балаў. Пераможцы могуць без экзаменаў паступіць на некаторыя факультэты ўніверсітэтаў ва ўсёй Польшчы. 

Гэта адзіная ў Польчы алімпіяда па мовах нацыянальных меншасцей. З самога пачатку арганізуе яе кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і навукі.

czasopis.pl