Графічная серыя «Паштоўкі мінулых часоў» беларускай мастачкі стала лаўрэатам конкурсу ілюстрацый у Вялікабрытаніі

Беларуская мастачка Святлана Дземідовіч, суаўтарка кнігі Насты Кудасавай «Побач», атрымала прэмію на конкурсе ілюстрацый у Вялікабрытаніі. Пра гэта аўтарка паведаміла на сваёй старонцы ў Інстаграм.

«Добрыя навіны ад каровак: мая серыя «Паштоўкі мінулых часоў» стала лаўрэатам ілюстратарскага конкурсу Cheltenham Illustration Awards 2023!», — напісала Святлана Дземідовіч.

Прэмія Illustration Awards заснаваная універсітэтам Глостэршыра і праводзіцца пад эгідай Pittville Press. Штогод яна атрымлівае больш за 800 заявак з усяго свету. Адабраныя 60 прац аўтараў з розных краін будуць прадстаўлены ў некалькіх галерэях і на мерапрыемствах па ўсёй Вялікабрытаніі, уключаючы Лонданскі кніжны кірмаш, а таксама апублікаваныя ў штогодніку Cheltenham Illustration Awards 2023 года, які будзе распаўсюджвацца сярод выкладчыкаў і выдаўцоў па ўсім свеце.

Тэма сёлетняй выставы — «Узаемасувязь», акцэнт зроблены на візуальным аповедзе, які дае прастор уяўленню і паказвае магчымасці за межамі сённяшняга моманту.

budzma.org