Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто далучыўся да нас у сьвяткаваньні Дня Волі, ушаноўваючы гісторыю і трываласьць беларускага грамадзтва. Гэты дзень напоўніўся развагамі, салідарнасьцю і спадзевамі на лепшую будучыню.
У 106 гадавіну абвешчанай незалежнасьці Беларусі ад Расейскае Імпэрыі мы прайшліся маршам, заклікаючы да свабоды Беларусі і перамогі Ўкраіны. Бел-чырвона-белыя і жоўна-блакітныя сьцягі луналі на таронтаўскіх вуліцах у знак надзеі і моцы. Пасьля маршу мы працягнулі сьвяткаваньне ў цэнтры, дзе была зладжаная фотавыстава здымкаў з мінулых адзначэньняў Дня Волі ў Канадзе. У тым жа цэнтры таленавітыя выступоўцы, Беларускі фальклорны гурт ‘Яваровы Людзі’ і Валянціна Шаўчэнка, зладзілі адмысловы канцэрт, дадаючы мелёдыю і глыбіню падзеі.
Дзень скончыўся цёплымі гутаркамі, абмеркаваньнямі і дыскусіямі вакол беларускай гісторыі.
Супольна адзначыўшы Дзень Волі, мы ўзмацнілі ў адно аднога пачуцьці адданасьці і салідарнасьці ў змаганьні за свабоду беларусаў і ўкраінцаў.