5 сакавіка ў утульным памяшканні таварыства “Уздым” адбылося адкрыццё “Кутка рамёстваў”. Усе прысутныя з вялікай цікавасцю слухалі апавяданне старшыні таварыства “Уздым” Ліліі Воранавай. Яна падрабязна і грунтоўна вяла бяседу пра народныя традыцыі і рамёствы ў Беларусі, дыманстравала розныя вырабы з лазы, паперы, льна, тканіны, саломы і траў.
Потым адбыўся практычны занятак. У ролі настаўніцы выступіла Леангіна Мужніецэ. Яна адказна падрыхтавалася да гэтай ролі. Прысутныя з вялікім стараннем і ахвотай рабілі пацерачкі-матанкі, якія потым ператварыліся у прыгожыя каралі. За працай хутка праляцеў час. Усе жартавалі, спявалі песні, шуткавалі, дзяліліся сваімі ўспамінамі з маленства.
Хочацца сказаць: “Вялікі дзякуй арганізатарам і стваральнікам новай ідэі, напраўлення ў таварыстве “Уздым”.