«Наша калядная серыя папаўняецца яшчэ адным цудам!», паведамілі стваральнікі праекта на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Каркуля Эліс жыве ў мястэчку Грынвіч, сябруе з вожыкам Раством і вельмі любіць гуляць у шашкі. А яшчэ яна можа бачыць будучыню. Але перад чарговым прыходам Раства нечаканы візіт мяняе яе жыццё. Яна не толькі знаходзіць новага сябра і атрымлівае першы ў жыцці падарунак, але і… знікае. Гэта казка пра добрыя ўчынкі і нечаканыя наступствы.
Слухайце «Прыгоды Эліс» Аляксандры Хамянок на сайце «Кніжны Воз».
Чытае — Святлана Цімохіна
Запіс гуку, мантаж — Макс Атаманчык
Запісана ў vibe music space