Бясплатны вакальны гурток для дзяцей палітвязняў адкрыла вакалістка Irdorath разам з гітарыстам Лявона Вольскага

Бэк-вакалістка Irdorath і экс-палітзняволеная Юлія Юніцкая разам з гітарыстам Лявона Вольскага Паўлам Трыпуцем адкрыла бясплатны вакальны гурток для дзяцей палітвязняў. Пра гэта беларуска напісала на сваёй старонцы ў Інстаграм.

«Я, былая палітвязынка. Усё, пра што я думаю — гэта палітвязні. На жаль, я не магу іх вызваліць. Але ж магу дапамагчы дзецям палітзняволеных. Разам з @pashatriput мы запускаем вакальны гурток, дзе дзеці палітвязняў будуць вучыцца спяваць. Бескаштоўна», —  паведаміла Юлія Юніцкая.

Зарэгістравацца ў вакальны гурток можна па спасылцы.

У снежні 2021 года Юлію Юніцкую прыгаварылі да 1,5 гадоў калоніі па артыкуле аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК). У кастрычніку 2022 года вакалістка выйшла на волю.

budzma.org