10 красавіка 2024 году памерла Трына Робінс – амерыканская мастачка, чые бацькі-габрэі паходзілі з тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Сама Трына нарадзілася ў 1938 годзе ў Брукліне, Ню Ёрк.
Мастачка і феміністка стала славутай дзякуючы сваёй грамадскай пазіцыі і коміксам, якія яна стварала. У той час такая прафесія лічылася выключна мужчынскай, але Трына наўмысна расшуквала такіх жа мастачак як яна, каб іх імёны не губляліся сярод мужчын-мастакоў.
Па інфармацыі французскага выдання Le Monde, Трына напісала наступныя эсэ: “Жанчыны і Каміксы”, напісаныя ў супрацоўніцтве з Кэтрын Іранвод, 1985 год, “Стагоддзе Жанчын Каміксістак” (1993) і “Ад Дзяўчын да Grrrlz, Гісторыя Жанчынных Каміксаў ад Тынэйджараў да Зінаў” (1999).
Апрача напісання, мастачка працавала над коміксамі. Менавіта яна стварыла міні-серыю Wonder Woman.
За сваю творчую кар’еру Трына атрымала шмат узнагарод і прэмій.
Светлая памяць!