Кінафэст «Паўночнае ззянне» пройдзе ў дзясяты раз! Адборнае кіно з краін Балтыі, Скандынавіі, Беларусі і Украіны і іншых краін пакажуць offline і online з 4 па 21 лістапада 2024 года. Больш за тое: да свайго юбілею фэст правёў рэбрэндынг. Звыклыя палосачкі лога, падобныя на Паўночнае ззянне, змяніла светлавая кеаграма, якая сімфалізуе ўжо не толькі прыродную з’яву, але і метафарычна паказвае, якім святлом і надзеяй у жыцці з’яўляецца кіно.
У 2015 годзе ў рамках кінафэсту паказвалі 7 фільмаў, у 2023 годзе гэта было ўжо 42 фільмы. За 10 гадоў «Паўночнае ззянне» вырасла і трансфармавалася з кінаагляду ў міжнародны кінафестываль з Беларусскім конкурсам, міжнародным журы і індустрыяльнай платформай, у івентах якой удзельнічаюць міжнародныя госці. Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін за гады існавання аб’яднаў тысячы людзей, прадэманстраваў больш за 180 фільмаў з 13 краін свету і правёў больш за 100 offline і online івэнтаў. Ён працягне ззяць у новым выглядзе восенню 2024 года!
«Калі «Паўночнае ззянне» з’явілася ў 2015 годзе, не было ні магчымасцяў, ні рэсурсаў распрацоўваць маштабнае візаульнае ўяўленне брэнда, — тлумачыць заснавальніца і дырэктарка кінафэсту Воля Чайкоўская. — Мы літаральна зрабілі канцэпт і дызайн на каленцы. Не планавалася, што гэта будзе штогадовым мерапрыемствам і спатрэбіцца лагатып ці нешта падобнае. Такім чынам, з лагатыпам з 2015 года мы жылі ўсе гэтыя 9 год. Сёлета ў працэсе працы над канцэпцыяй фэсту 2024 года, дызайнерам прыйшла ідэя зрабіць яшчэ і рэбрэндынг. Нам гэта падалося ідэальным момантам, улічваючы, што «Паўночнае ззянне»-2024 стане юбілейным. Захацелася трошачкі асвяжыць наш лук, зрабіць яго больш сучасным, аптымізаваць некаторыя моманты дызайну».
У новым візуале «Паўночнага ззяння» счытваецца адлюстраванне самога Скандынаўскага кіно, якое на працягу 10 гадоў кінафэст адкрывае для беларусаў і беларусак. Падобна фільмам нардычных краін новаму выгляду кінафэсту ўласцівыя: мінімалізм, цесная сувязь з прыродай, рэальнасць, якая выглядае як фантазія, важныя сацыяльныя сэнсы.
Калі вертыкальна напісаць «Паўночнае ззянне» на англійскай мове — Northern Lights, — то зверху будзе «N» (north), знізу — «S» (south). N — S° — поўнач і поўдзень, што сімвалізуюць, як кінафестываць за 10 гадоў стаў для сваіх гледачоў і глядачак арыенцірам, пуцяводнай зоркай у свеце скандынаўскага кіно і культуры, а таксама ў ландшафце беларускага кіно. Падрабязней аб новым вобразе «Паўночнага ззяння» можаце прачытаць на афіцыйнай старонцы кінафэсту.
Для стварэння новага вобраза кінафестывалю дырэктарка кінафестывалю Воля Чайкоўская запрасіла крэатыўную каманду: Веру Філенка, крэатыўную дырэктарку і прадзюсарку з kemliva creative agency і Карыну Жукоўскую, незалежную арт-дырэктарку. Натхненнем для крэатыўнай каманды паслужыла гіфка з Вікепедыі.
Кожны з чытачоў і чытачак гэтага тэксту можа паспрыяць таму, каб 10-ы кінафэст «Паўночнае ззянне» мог прайсці як мага ярчэй і маштабней, у гэтым дапаможа любая сума, якую вы можаце заданаціць.
Save the date: 4-21 лістапада! А каб не прапусціць аніводнай сакавітай навіны кінафэсту — падпішыцеся на сацыяльныя сеткі «Паўночнага ззяння»: Instagram, Telegram, FB.
Арганізатар: кінакампанія Volia Films.