Памёр Лявон Габрусёнак

22 красавіка пайшоў з жыцця Лявон Габрусёнак – спявак, аўтар і вядучы праграмаў «Радыё Марыя», актыўны сябар Беларусаў Санкт-Пецярбурга.

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім спадара Лявона.