Электронная версія (ePub) кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма» выйшла ў выдавецтве «Логвінаў». Вокладку да яе намалявала мастачка Кацярына Пікірэня.
Дзеянне раману Макса Шчура адбываецца недзе ў паралельным сусвеце, які ёсць сатырычнай, радыкальна бязглуздай версіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасці мусяць штодня — ці прынамсі два дні, цягам якіх адбываюцца падзеі — выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў разгортваюцца на фоне агульнанацыянальнага маразму. У 2004 годзе рукапіс кнігі быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца.
Набыць кнігу можна тут.